Анатолий Парахневич. Источник фото: katolik.life
На гэтым тыдні ў Мінску пачаўся суд над каталіцкім святаром Анатолем Парахневічам, пробашчам парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Katolik.life.
Парахневіча затрымалі ў сакавіку 2026 года. З гэтага часу ён знаходзіцца ў СІЗА. У красавіку з’явілася інфармацыя, што Парахневіч перанёс у СІЗА інфаркт.
Паводле наяўных звестак, ксяндзу выстаўлена абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве». Падрабязнасці абвінавачання невядомыя.
Раней паведамлялася, што ў вернікаў з’явілася версія пра падставу для зняволення святара. На іх думку, святара маглі абвінаваціць у дапамозе па захаванні памяці грамадзян Польшчы, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў першай палове XX стагоддзя.