У Маскве стралялі ў намесніка кіраўніка ГРУ

Галоўнае
Владимир Алексеев. Фото: Минобороны РФ

Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па факце замаху на забойства генерал-лейтэнанта Мінабароны РФ Уладзіміра Аляксеева на паўночным захадзе Масквы.

Справа заведзена паводле ч. 3 арт. 30 і ч. 1 арт. 105 КК РФ (замах на забойства), а таксама паводле ч. 1 арт. 222 КК РФ (незаконны абарот агнястрэльнай зброі).

Паводле даных следства, 6 лютага 2026 года ў жылым доме на Валакаламскай шашы невядомы зрабіў некалькі стрэлаў у мужчыну, пасля чаго ўцёк з месца здарэння.

Пацярпелы быў шпіталізаваны ў адну са сталічных бальніц.

На месцы працуюць следчыя і крыміналісты сталічнага ўпраўлення СК. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, апытваюцца відавочцы.

Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асобы або асоб, датычных да злачынства, паведамілі ў прэс-службе СК РФ.

Як піша Baza, невядомы некалькі разоў стрэліў у спіну Аляксееву. Паводле слоў відавочцаў, напад адбыўся на лесвічнай пляцоўцы жылога дома, калі генерал выходзіў з кватэры. Жыхары чулі стрэлы і крыкі аб дапамозе — пазней яны ўбачылі самога Аляксеева ў крыві, які нейкі час быў прытомны. Адна з суседак крычала, каб выклікалі «хуткую».

Паводле даных Shot, Аляксеев знаходзіцца ў цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца лекары.

Уладзімір Аляксеев з 2011 года займае пасаду першага намесніка начальніка ГРУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны