У маскоўскіх аэрапортах увялі абмежаванні на палёты

Навіны
Фото: Аэропорт Шереметьево

У чатырох маскоўскіх аэрапортах увялі абмежаванні на палёты. Як паведамілі ў прэс-службе “Расавіяцыі”, гаворка ідзе пра Унукава, Шарамецьева, Жукоўскі і Дамадзедава.

“Абмежаванні неабходныя для захавання бяспекі палётаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў дзейнічаюць у аэрапорце Калуга (Грабцава).

Сёння мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра знішчэнне беспілотніка, які ляцеў на расійскую сталіцу.

“На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстранных службаў”, — напісаў ён у Мах.

Пазней ён паведаміў пра яшчэ адзін інцыдэнт.

“Знішчаны яшчэ адзін беспілотнік, які ляцеў на Маскву. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы падзення абломкаў”, — дадаў мэр.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны