Reform.news

Грамадзянін Беларусі забіты ў Маскве

Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 10:13

https://reform.news/be/gramadzjanin-belarusi-zabity-maskve/

У Маскве забіты 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе канал “МК: срочные новости”.

Забойства было здзейснена ў хостэле на 15-й Паркавай вуліцы. У здзяйсненні злачынства падазраецца іншы грамадзянін Беларусі. Абодва прыехалі на заробкі ў верасні і ўладкаваліся рознарабочымі на будоўлю.

У панядзелак яны скончылі працу і каля 19 гадзін вярнуліся ў хостэл, дзе сталі выпіваць з калегамі. Падчас распівання ўзнік канфлікт. Адзін з беларусаў схапіў нож і ўдарыў сабутэльніка. Той памёр.

Рэклама

Пакінуць адказ