У Магілёве абакралі цеплаходы

Магілёўская міліцыя раскрыла крадзеж кабеляў са старых цеплаходаў, якія стаялі ў рачным порце.

У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў. З машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў у рачным порце знік сілавы кабель. Шкода склала каля 2000 рублёў.

Па падазрэнні ў датычнасці да крадзяжу затрымалі 35-гадовага рабочага. Мужчына займаўся дэмантажнымі работамі паблізу. Ён заўважыў, што цеплаходы не замкнёныя, і скарыстаўся гэтым.

“У канцы рабочага дня ён зразаў кабелі, пераплаўляў іх і здаваў у пункт прыёму металу. Атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы”, – расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Распачатая крымінальная справа.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама