У Літву з Беларусі вярнуўся 331 грузавік

Грузавікі літоўскіх перавозчыкаў працягваюць вяртацца з Беларусі. Паводле даных літоўскай пагранслужбы, на раніцу панядзелка ў краіну вярнуўся 331 транспартны сродак, у тым ліку 190 грузавікоў праехалі праз “Мядзінінкай”, а 141 – праз “Шальчынінкай”.

Такім чынам, за нядзелю ў Літву вярнуліся 59 грузавікоў. Паводле даных ДМК Беларусі, на спецыяльных стаянках знаходзілася больш за 1,9 тыс. транспартных сродкаў з літоўскай рэгістрацыяй.

Як паведамілі LRT літоўскія пагранічнікі, каля 20% грузавога трафіку праз пагранічныя пераходы зараз прыпадае на грузавікі, якія з восені ўтрымліваліся ў Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!