У Літве затрымалі яшчэ двух памежнікаў па падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт

Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла пра затрыманне двух малодшых афіцэраў памежнага атрада ў Варэне. Яны былі затрыманыя ў непрацоўны час.

Памежнікі затрыманыя ў рамках расследавання па факце незаконнай рэалізацыі падакцызных тавараў і злоўжывання службовым становішчам. Абодвум супрацоўнікам прад’яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні службовым становішчам. Дэталі справы не паведамляюцца.

У гэтым годзе ўжо 13 памежнікаў былі абвінавачаныя ў злачынствах, звязаных з карупцыяй.