У Літве перахапілі 9 партый беларускіх цыгарэт на метэазондах

У чацвер, 8 кастрычніка, літоўскія памежнікі перахапілі дзевяць партый беларускіх цыгарэт, якія пераправілі праз мяжу на метэазондах.

Чатыры выпадкі былі зафіксаваны ў Варэнскім раёне, тры — у Кайшадорскім, па адным — ва Укмергскім і Панявежскім раёнах, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Некаторыя буйныя партыі перавозіліся не адным, а некалькімі злучанымі адзін з адным паветранымі шарамі. Да ўсіх грузаў былі прымацаваны GPS-трэкеры для адсочвання месцазнаходжання.

Усяго памежнікам удалося перахапіць 55 490 пачкаў цыгарэт.