Скриншот видео t.me/tsikhanouskaya
У Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі кабінета, Офіса і Каардынацыйнай рады.
З украінскага боку на цырымоніі прысутнічалі намеснік міністра замежных спраў Яўген Перабійніс і іншыя афіцыйныя асобы.
Падчас цырымоніі Ціханоўская ўручыла ўзнагароды АПК двум дэпутатам Вярхоўнай Рады — членам міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» Вадзіму Галайчуку і Ігару Гузю.