Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия
Былы камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, сакратар Савета па вызначэнні мэтазгоднасці Махсен Рэзай заявіў, што Іран пакуль дазваляе судам праходзіць праз Армузскі праліў «да далейшага паведамлення». Разам з тым, паводле яго слоў, амерыканскі ваенны персанал і аб’екты з’яўляюцца «законнымі мэтамі» для Ірана, піша Financial Times.
Тым часам суднаходства праз праліў практычна спынілася, асабліва для суднаў пад заходнімі сцягамі. Большасць буйных суднаў сталі на якар каля ўваходу ў праліў пасля таго, як страхоўшчыкі папярэдзілі пра адмену полісаў і павышэнне тарыфаў. Японскія кампаніі Mitsui OSK Lines і NYK Lines абвясцілі пра поўнае прыпыненне праходу праз праліў.
Марскі цэнтр бяспекі Амана паведаміў пра атаку на судна паблізу праліва. Нафтавы танкер Skylight пад сцягам Палау быў атакаваны ў 8 км ад порта Хасаб. Усе 20 членаў экіпажа, у тым ліку пяцёра грамадзян Ірана, эвакуіраваныя, чацвёра атрымалі раненні. Уладальнік танкера быў уключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў мінулым годзе за перавозку іранскіх нафтапрадуктаў.
Праз Армузскі праліў штодзённа праходзіць каля пятай часткі сусветнага спажывання нафты і значная частка сусветнага рынку звадкаванага прыроднага газу.