Reform.news

У ЕС віталі вызваленне 25 палітвязняў у Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 16 верасня 2026, 21:39

https://reform.news/be/u-es-vitali-vyzvalenne-25-palitvjaznja-u-belarusi/

Галоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Крысціян Віганд вітаў вызваленне 25 палітвязняў у Беларусі, падкрэсліўшы, што больш за 800 па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні.

«Сёння дзякуючы намаганням ЗША былі вызваленыя 25 палітвязняў. Мы вітаем гэты крок. Больш за 800 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца ў адвольным зняволенні ў жахлівых умовах. Беларускі рэжым павінен неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў», — напісаў Віганд у Х.

Нагадаем, сёння ў выніку перамоў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 25 чалавек. Іх вывезлі з Беларусі ў Літву. У абмен ЗША здымуць санкцыі з «Беллеспаперапрама» і «Лакафарбы». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.

Рэклама

Пакінуць адказ