У ЕС узгаднілі міні-пакет санкцый супраць РФ

Прадстаўнікі краін ЕС пры Еўрасавеце ўзгаднілі так званы міні-пакет санкцый супраць РФ. Ён будзе прыняты ў найбліжэйшыя дні яшчэ да разгляду 21-га пакета абмежавальных мер.

У рамках міні-пакета ў санкцыйныя спісы будуць унесены 9 фізічных і 45 юрыдычных асоб.

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі 10 фізічных асоб і адна юрыдычная асоба за дэстабілізацыю ўнутры ЕС, 15 фізічных асоб і 1 юрыдычная асоба — за парушэнне правоў чалавека ў Расіі. Таксама ўзгоднена падаўжэнне на адзін год забароны на інвестыцыі ў Крым, якая дзейнічае з 2014 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!