Reform.news

У дачыненні да Міколы Дзядка пачалі новую крымінальную справу

Рэдакцыя Reform.news · 29 студзеня 2026, 10:47

https://reform.news/be/u-dachynenni-da-mikoly-dzjadka-pachali-novuju-kryminalnuju-spravu/

У дачыненні да былога палітвязня Міколы Дзядка ўзбудзілі новую крымінальную справу. Яго сваякоў выклікаюць на допыты. Пра гэта актывіст напісаў у Facebook.

«Родным паведамілі пра ўзбуджэнне супраць мяне новай крым. справы. Нібыта за „экстрэмісцкія“ публікацыі ці выказванні. Прытым чамусьці ў Віцебску. Бацькоў цягаюць на допыты», — напісаў Мікола.

Дзядок — актывіст анархічнага руху. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 года і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. У калоніі на яго завялі новую справу паводле артыкула аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі. Дзядка вызвалілі ў верасні 2025 года пасля перамоваў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі. Разам з групай з 52 палітвязняў яго вывезлі ў Літву.

Рэклама

Пакінуць адказ