У дачыненні да яшчэ аднаго беларуса пачалі спецвытворчасць па пяці артыкулах

Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага.

Ён абвінавачваецца па ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Заянчкоўскаму прапануюць з’явіцца ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!