Владимир Путин и Алексей Талай в Москве 30 мая 2024 года. Скриншот сайта kremlin.ru
У Брэсцкай вобласці прайшла цырымонія пераплаўкі манет для помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў» на Паклоннай гары ў Маскве. У сплаў з амаль 12 мільёнаў манет увайшлі аскепкі з палёў вайны супраць Украіны, якую Расія называе «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», а таксама крыжыкі загінулых. Пра гэта паведаміў паралімпіец Аляксей Талай, чый фонд рэалізуе праект, піша ТАСС.
«Важны момант у тым, што гэта 10-12 млн манет, аскепкі з палёў СВА, крыжыкі загінулых хлопцаў у гэтым сплаве», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, манеты збіралі на працягу 5 гадоў ад расійскіх і беларускіх сем’яў, жыхароў краін СНД і суайчыннікаў за мяжой. Гэта трэці помнік у рамках праекта. Першы быў усталяваны ў Мінску ў 2022 годзе з 130 тысяч манет, другі — у Брэсце ў 2024 годзе з паўмільёна манет. У 2025 годзе на Паклоннай гары адкрылі манумент з 5 мільёнаў манет.