У Бранскай вобласці РФ пасля атакі беспілотнікаў парушаны рух цягнікоў у напрамку Гомеля

Чыгуначныя зносіны па маршруце Бранск — Унеча — Гомель парушаныя пасля начной атакі беспілотнікаў на аб’ект чыгуначнай інфраструктуры ў Выганіцкім раёне Бранскай вобласці РФ. Пра гэта 10 кастрычніка паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Ягор Кавальчук у сваім тг-канале.

Паводле яго слоў, аб’ект атакавалі дроны самалётнага тыпу. У выніку пашкоджана чыгуначнае палатно, што прывяло да парушэння руху цягнікоў на напрамку, які звязвае Расію і Беларусь. Так, цягнік Мінск — Адлер накіруюць у абыход пашкоджанага ўчастка — праз Смаленскі напрамак да станцыі Бранск-Арлоўскі. Па гэтым жа маршруце ён будзе ісці ў зваротны бок.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Тэрміны аднаўлення руху вызначаць пасля комплекснага абследавання пашкоджанага ўчастка падраздзяленнямі РЧ, паведаміў Кавальчук.