Фото: Госкомвоенпром
ААТ «КБ Радар» распрацоўвае малагабарытную радыёлакацыйную станцыю Х-дыяпазону для блізкага выяўлення малапамерных паветраных аб’ектаў «Рэбус». Як паведамілі ў Дзяржкамваенпраме, яна прызначана ў тым ліку для выяўлення беспілотнікаў, якія ляцяць у рэжыме радыёмаўчання.
Далёкасць выяўлення “Рэбуса” заяўлена ў 5 км.
“Шматканальны прыём і апрацоўка адбітых сігналаў у спалучэнні са значным запасам вылічальных магутнасцей дазволілі забяспечыць высокі мадэрнізацыйны патэнцыял вырабу, які ствараецца. Акрамя гэтага, універсальная і кампактная канструкцыя РЛС «Рэбус» дазваляе выкарыстоўваць яе ў складзе розных платформ, пашыраючы пералік задач, якія вырашаюцца”, — расказалі ў камітэце.
У далейшым РЛС хочуць інтэграваць у комплексныя рашэнні “Радара” па абароне аб’ектаў інфраструктуры.