Дзяржкамваенпрам прапанаваў схему абароны прадпрыемстваў ад БПЛА на базе модуляў АДУНОК

Дзяржкамваенпрам прапануе сістэму абароны прадпрыемстваў ад беспілотнікаў на базе дыстанцыйна кіраваных баявых модуляў АДУНОК.

“Модулі размяшчаюцца па перыметры ахоўнага аб’екта. Сістэма дазваляе аднаму аператару, які знаходзіцца ў абароненым сховішчы, адначасова кіраваць да чатырох баявых модуляў і заносіць у памяць да 10 прыярытэтных цэляў для паражэння”, – гаворыцца ў паведамленні.

У сістэму абароны таксама ўключаюцца сродкі выяўлення, якія дазваляюць атрымліваць цэлеўказанне з некалькіх крыніц, уключаючы РЛС, беспілотнікі-карэкціроўшчыкі і інш.

“Баявыя модулі могуць размяшчацца стацыянарна, а таксама ўсталёўвацца на розныя шасі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння і дыстанцыйна-кіраваныя рабатызаваныя платформы «АДУНОК-М24» і «АДУНОК-М250», што значна павышае мабільнасць прымянення і дазваляе эфектыўна задзейнічаць іх у патруляванні тэрыторыі.

Оптыка-электронная сістэма гарантуе кругласутачнае дзяжурства. Аўтамат суправаджэння самастойна захоплівае і вядзе цэль, пакідаючы за аператарам толькі фінальнае рашэнне на адкрыццё агню”, – дадалі ў Дзяржкамваенпраме.

Модулі пры гэтым могуць быць узброены як спаранымі кулямётамі калібру 7,62 мм, так і 30-мм аўтаматычнымі гарматамі.

“Для барацьбы з малапамернымі дронамі даказаў сваю эфектыўнасць спараны 7,62-мм кулямёт ПКТ на мадыфікацыі «АДУНОК-В2»: ён упэўнена паражае тыповы беспілотнік памерам 0,3×0,3 м на дыстанцыі 400–500 метраў”, – гаворыцца ў паведамленні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!