У Беларусі прывялі ў гатоўнасць падраздзяленне сіл неадкладнага рэагавання

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці. На гэты раз распараджэнне атрымала адно з падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання 38-й брыгады.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, распараджэнне камандзіру брыгады Валерыю Булыгу уручана прадстаўніком дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

“Падчас праверкі будуць праведзены кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой, фізічнай падрыхтоўцы”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.