У Беларусі праходзяць ператрусы і затрыманні дзеячаў культуры — «Вясна»
Рэдакцыя Reform.news · 24 красавіка 2026, 12:55
https://reform.news/be/u-belarusi-prahodzjac-peratrusy-i-zatrymanni-dzejacha-kultury-vjasna/Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў апошнія дні ў розных гарадах Беларусі праводзяцца ператрусы і затрыманні людзей, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі.
Паводле дадзеных праваабаронцаў, у затрыманых шукаюць “замежнае фінансаванне”. Частка з іх змешчана ў следчы ізалятар. Ператрусы і допыты праводзяць супрацоўнікі КДБ.
