У Беларусі плануюць адкрыць турыстычны інфармацыйны цэнтр Саюзнай дзяржавы

Другі турыстычны інфармацыйны цэнтр Саюзнай дзяржавы плануецца адкрыць у Беларусі ў 2027 годзе. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, піша ТАСС.

Першы цэнтр ствараецца ў Смаленску. Паводле слоў Глазьева, цяпер вядзецца падрыхтоўка пляцоўкі, у наступным годзе чакаецца запуск інфармацыйных сетак і мабільных дадаткаў. Цэнтры павінны стаць пляцоўкай для збору інфармацыі пра турыстычныя магчымасці дзвюх краін і распрацоўкі сумесных маршрутаў.

“З боку беларускіх і расійскіх профільных ведамстваў ідзе актыўная сумесная работа, ствараецца цяпер цэнтр інфармацыйна-турыстычнага абслугоўвання, ён размешчаны ў Смаленску. У будучым годзе мы плануем аналагічны цэнтр стварыць у Беларусі”, — сказаў ён.

Глазьеў таксама адзначыў хуткі рост рынку турыстычных паслуг і павышэнне цікавасці расіян да паездак у Беларусь.

“Па многіх аб’ектыўных прычынах грамадзяне, якія раней у нас арыентаваліся на далёкае замежжа, цяпер звярнулі ўвагу на Беларусь, з цікавасцю выявілі, што ў Беларусі шмат прыгожага, цікавага і карыснага”, — сказаў ён.

Рашэнне аб стварэнні турыстычных цэнтраў Саюзнай дзяржавы ў абедзвюх краінах было абвешчана ў верасні 2024 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!