У Беларусі павялічваецца кошт нарма-гадзіны для мэт страхавання

У Беларусі з 1 ліпеня павялічваецца сярэднеарыфметычны кошт адной нарма-гадзіны работ па аднаўленні транспартнага сродку. Дадзены нарматыў выкарыстоўваецца пры разліку выплат па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, растлумачылі ў Мінфіне.

Кошт нарма-гадзіны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў масай да 3,5 т, прычэпаў, квадрацыклаў і мапедаў вырас на 14,8%, а для больш буйных транспартных сродкаў — на 13%.

«Змены сярэднеарыфметычнага кошту нарма-гадзіны работ неабходныя для адпаведнасці страхавога пакрыцця рэальнаму кошту паслуг па рамонце ТС у кожным рэгіёне Беларусі і накіраваныя на абарону маёмасных правоў пацярпелых у ДТЗ», — дадалі ў міністэрстве.

Кошт нарма-гадзіны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў да 3,5 т і інш. складзе з 1 ліпеня 65,78 рубля ў Мінску і Мінскім раёне, а ў абласцях — 57,41 рубля для ТС да 5 гадоў, 50,41 рубля — для ТС ад 5 да 10 гадоў, а 47,4 рубля — для ТС старэйшых за 10 гадоў.

Кошт нарма-гадзіны для грузавікоў, аўтобусаў масай звыш 3,5 т, тралейбусаў складзе:

  • для марак краін былога СССР і КНР — 49,1 рубля
  • для астатніх марак — 51,88 рубля.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!