Фото: Reform.by
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 15 асуджаных, уключаючы 13 чалавек, якія ўчынілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведамілі ў яго прэс-службе. Сярод памілаваных 10 жанчын.
Сцвярджаецца, што ўсе яны «падалі хадайніцтвы аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым, а таксама паабяцалі весці законапаслухмяны лад жыцця».
З паведамлення прэс-службы Лукашэнкі незразумела, пра якіх менавіта зняволеных ідзе гаворка. Сярод вызваленых могуць быць асуджаныя, прыгавораныя да так званай «хіміі», альбо людзі, якія не ўваходзяць у спісы палітвязняў.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.