У Беларусі падрыхтаваныя першыя следчыя з веданнем IT

У Беларусі адбыўся першы выпуск следчых з веданнем інфармацыйных тэхналогій. Такую спецыяльнасць работнікі СК атрымалі пасля праходжання перападрыхтоўкі.

«Я шчыра разлічваю, што атрыманыя веды дапамогуць Следчаму камітэту і сістэме нацыянальнай бяспекі ў цэлым стабілізаваць сітуацыю, а шмат у чым і нівеляваць наступствы здзяйснення злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — адзначыў старшыня СК Канстанцін Бычак.

Як патлумачылі ў СК, на працягу года афіцэры вывучалі сістэмны аналіз камп’ютарнай інфармацыі, працу з праграмна-апаратнымі комплексамі, аналіз крыптаактываў і інструменты OSINT.