У Беларусі адбыўся збой у працы зарадных станцый для электрамабіляў

У Беларусі адбыўся збой у працы сеткі зарадных станцый для электрамабіляў. Пра гэта паведаміла “Беларуснафта”, якая кіруе сеткай Malanka.

“Па прычынах, якія не залежаць ад кампаніі “Беларуснафта”, адбыўся збой у працы зарадных станцый на тэрыторыі ўсёй краіны. Таксама недаступныя спецыяльнае мабільнае прыкладанне для вадзіцеляў электракараў і адміністрацыйная панэль дыспетчарызацыі”, – гаворыцца ў паведамленні.

У якасці прычыны названа няспраўнасць сервернага абсталявання правайдара. Вядуцца аднаўленчыя работы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!