Беньямин Вальтер. Скриншот видео.
Пасольства Германіі ў Беларусі ўчора апублікавала ў сваіх сацсетках жартоўнае відэа з удзелам нямецкага дыпламата Беньяміна Вальтэра. Ён прыбыў для ўдзелу ў “важных перамовах”.
“Мы былі вельмі рады прыняць нашага калегу Беньяміна Вальтэра падчас яго першай паездкі ў Беларусь. Разам з шматлікімі важнымі перамовамі мы таксама знайшлі час для нефармальных зносін. Паглядзіце на нашу спробу зрабіць з нашага госця з Берліна сапраўднага беларуса! Што мы забылі?” – гаворыцца ў паведамленні.
Беньямін Вальтэр быў прызначаны на пазіцыю Desk Officer па Беларусі ў МЗС Германіі ў кастрычніку 2025 года.