Фото: УВД Брестского облисполкома
3 верасня ў Баранавічах правялі тактыка-страявыя заняткі па баявым зладжванні пры спыненні «масавых беспарадкаў», паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Трэніроўка прайшла пад кіраўніцтвам інструктараў-супрацоўнікаў АМАПа. Супрацоўнікі міліцыі адпрацоўвалі лакалізацыю груп і затрыманне парушальнікаў.
Падобныя трэніроўкі прайшлі нядаўна ў Магілёве, Віцебскай і Мінскай абласцях.