Фото: МЧС
У Бабруйску позна ўвечары ў панядзелак быў адкрыты рух па праблемным пуцеправодзе. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Рашэнне прынята па выніках нарады з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікоў міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Беларускай чыгункі.
“Удзельнікамі нарады было прынята рашэнне аб аднаўленні аўтамабільнага і пешаходнага руху па адным баку пуцеправода, з улікам мер па забеспячэнні бяспекі руху”, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, рух па мосце над чыгуначнымі шляхамі на вуліцы Карла Маркса быў закрыты ўчора пасля таго, як у МНС паступіла паведамленне пра пагрозу абрушэння. Было ўстаноўлена, што нахілілася пешаходная дарожка ўздоўж пуцеправода. Аварыйны ўчастак дэмантавалі.