Фото: Reform.by
Пакупнікі кватэр у Мінску ў 2025 годзе заплацілі больш за 1,38 млрд долараў за сталічную нерухомасць. Аб’ём выдаткаў скараціўся на 6% у параўнанні з 2024 годам. Такія даныя апублікавала Нацыянальнае кадастравае агенцтва. Агульная плошча набытага жылля склала 786,3 тыс. кв. м. Усяго за год было здзейснена 15,1 тыс. здзелак, гэта менш, чым у 2024 годзе, калі адбылося 19 тыс. здзелак.
Сярэднія цэны ў доларах на другасным рынку выраслі за год на 23%. Пры гэтым кватэры ў дамах, пабудаваных пасля 2010 года, падаражэлі на 26%.
Сярэдняя цана аднапакаёвых кватэр на другасным рынку спынілася на адзнацы 2100 долараў/кв. м. На цэны ўплывала дынаміка курса долара. У беларускіх рублях прырост цэн на другасным рынку склаў 8%.
На першасным рынку доларавыя цэны таксама выраслі на 23%, а ў беларускіх рублях — на 8%.