Турызм у Беларусі пераарыентуюць з сацыяльнай сферы ў эканамічную

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму». Дакумент прыводзіць шэраг законаў у адпаведнасць з указам ад 10 верасня 2025 года аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму і правапрымяняльнай практыкай, паведамляе яго прэс-служба.

Закон удакладняе мэты і прыярытэты дзяржаўнага рэгулявання турызму для трансфармацыі яго з сацыяльнай сферы ў эканамічную. Замацоўваюцца паўнамоцтвы нядаўна створанага Нацыянальнага агенцтва па турызме, змяняецца парадак фарміравання і вядзення рэестра суб’ектаў турыстычнай дзейнасці, а таксама пашыраецца пералік суб’ектаў, якія могуць выступаць рэкламадаўцамі сацыяльнай рэкламы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!