Турчын вылецеў ва Узбекістан з “прадстаўнічай дэлегацыяй дзелавых колаў”
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 07:42
https://reform.news/be/turchyn-vylece-va-uzbekistan-z-pradsta-nichaj-djelegacyjaj-dzelavyh-kola/Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын накіраваўся ва Узбекістан на чале беларускай дэлегацыі.
Заўтра ў Ташкенце адбудзецца 4-е пасяджэнне Узбекска-Беларускага дзелавога савета, а таксама Узбекска-Беларускі бізнес-форум. Праграмай візіту запланаваны перамовы прэм’ера з узбекскім калегам Абдулой Арыпавым. Акрамя таго, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
Турчын наведае некалькі вытворчасцяў, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Яго суправаджае “прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў”.

