Турчын і Мішусцін паразмаўлялі па тэлефоне і абмеркавалі «ўмацаванне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння»

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са старшынём урада РФ Міхаілам Мішусціным.

Суразмоўцы абмеркавалі «актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», а таксама «сумесныя праекты ў розных галінах».

Асаблівая ўвага падчас размовы была нададзеная ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!