Фото: government.by
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын даручыў адказным дзяржаўным органам забяспечыць рэалізацыю ўхваленых Аляксандрам Лукашэнкам падыходаў па павышэнні ў 2026 годзе тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі з 1 сакавіка замест 1 студзеня.
Для гэтага будзе прынята пастанова ўрада і неабходныя рашэнні выканкамаў.
«Такая мера накіравана на абарону інтарэсаў грамадзян і дазволіць нівеліраваць павелічэнне плацяжоў за ацяпленне ў складаных кліматычных умовах», — заявіли ва ўрадзе.
Нагадаем, напярэдадні паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў перанесці тэрмін павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва з 1 студзеня на 1 сакавіка 2026 года. Паводле інфармацыі яго прэс-службы, з адпаведнай прапановай да яго звярнуўся ўрад, і Лукашэнка яе падтрымаў.
«Рашэнне прынята зыходзячы з падыходаў па недапушчэнні дадатковай нагрузкі для грамадзян пры аплаце за ЖКП», — гаварылася ў прэс-рэлізе.