Фото: МВД
Сёння рана раніцай у Лельчыцкім раёне адбылося ДТЗ са смяротным зыходам. Загінулі трое падлеткаў. Яшчэ двое ў бальніцы.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС, аварыя адбылася каля 4-й раніцы на 76-м км дарогі Р-36 Мазыр-Лельчыцы-Мілашэвічы-мяжа Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы вадзіцель Audi не справіўся з кіраваннем.
Аўтамабіль з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. 16-гадовы і двое 17-гадовых пасажыраў загінулі на месцы. Вадзіцель і яшчэ адзін 15-гадовы пасажыр дастаўлены ў бальніцу.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.