Трамп у Кангрэсе зрабіў заявы пра Іран і расійска-ўкраінскую вайну

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у штогадовым выступленні ў Кангрэсе зрабіў заявы пра Іран і расійска-ўкраінскую вайну.

“Мы настойліва працуем над тым, каб пакласці канец дзявятай вайне, гэтай разні, бойні паміж Расіяй і Украінай, дзе кожны месяц гіне па 25 тыс. салдат. Гэтая вайна ніколі б не пачалася, калі б я быў прэзідэнтам”, — сказаў ён.

Гаворачы пра Іран, Трамп заявіў, што Тэгеран распрацоўвае ракеты, якія могуць дасягнуць ЗША.

“Яны ўжо распрацавалі ракеты, якія могуць пагражаць Еўропе і нашым базам за мяжой, і яны працуюць над стварэннем ракет, якія неўзабаве будуць здольныя дасягнуць Злучаных Штатаў”, — сказаў ён.

“Мы не можам гэтага дапусціць”, — падкрэсліў Трамп.

Разам з тым ён хацеў бы вырашыць іранскую праблему дыпламатычным шляхам.

«Яны [Іран] хочуць заключыць здзелку, але мы не пачулі гэтых слоў: «У нас ніколі не будзе ядзернай зброі». <…> У адным я ўпэўнены: я ніколі не дазволю галоўнаму спонсару тэрарызму ў свеце атрымаць ядзерную зброю. Я не магу гэтага дапусціць», — канстатаваў Трамп.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!