Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сетцы Truth Social апублікаваў чарговы допіс, прысвечаны Ірану. У ім ён абвяргае абвяржэнні Ірана наконт дасягнутых дамоўленасцяў.
“Нягледзячы на іх пратэсты і ілжывыя заявы пра адваротнае, а таксама на настойлівыя спробы фэйкавых навін надаць перамозе ЗША як мага меншы і нязначны маштаб, Іран цалкам і безумоўна пагадзіўся на ядзерныя інспекцыі найвышэйшага ўзроўню на доўгія гады наперад (бясконцасць!!!). Гэта забяспечыць «ядзерную сумленнасць».
Калі б яны на гэта не пагадзіліся, ніякіх далейшых перамоў не было б! Зыходзячы з гэтага і іншых важных саступак з боку Ірана, я пагадзіўся пакінуць Армузскі праліў АДКРЫТЫМ, без далейшай ваенна-марской блакады. Аднак усе караблі застаюцца на сваіх месцах на выпадак неабходнасці аднаўлення блакады, што на дадзены момант выглядае вельмі малаверагодным.
Грошы і/або санкцыі, якія выдзяляюцца Казначэйствам ЗША, паступаюць на эскроу-рахунак, кантраляваны ЗША, і будуць выкарыстаны для закупкі харчавання і медыкаментаў выключна ў Злучаных Штатах, у тым ліку кукурузы, пшаніцы і соі ў нашых выдатных амерыканскіх фермераў. Гэта тое, у чым Іран мае вострую патрэбу. Гэта гуманітарны крызіс, і я лічу неабходным дапамагчы ЗАРАЗ, пакуль не позна. Перамовы ідуць добра!” — напісаў ён.
Трамп таксама заявіў, што ўчора праз Армузскі праліў прайшлі судны, якія перавозілі 19 млн барэляў нафты.