Official White House Photo by Molly Riley
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з перамогай на парламенцкіх выбарах. Віншаванне ён апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Віншую Нікола Пашыняна з пераканаўчай перамогай на агульнанацыянальных выбарах у Арменіі. Я з вялікім гонарам падтрымаў яго кандыдатуру на перавыбранне і не сумняваюся, што пад яго кіраўніцтвам цудоўная краіна Арменія дасягне такіх вышынь велічы і поспеху, якія пераўзыдуць самыя смелыя чаканні!» — заявіў Трамп.
Нагадаем, партыя Пашыняна «Грамадзянская дамова» атрымала 49,81% галасоў і 61 месца ў 107-месным парламенце.