Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражае падняць пошліны на ўвоз еўрапейскіх легкавых аўтамабіляў і грузавікоў у ЗША да 25%. Трамп лічыць, што Еўрасаюз не выконвае свае абавязацельствы па гандлёвым пагадненні.
«Я рады абвясціць, што ў сувязі з тым, што Еўрапейскі саюз не выконвае наша цалкам узгодненае гандлёвае пагадненне, на наступным тыдні я павялічу пошліны, якія спаганяюцца з Еўрапейскага саюза за аўтамабілі і грузавікі, што ўвозяцца ў Злучаныя Штаты. Тарыф будзе павялічаны да 25%. Цалкам зразумела і ўзгоднена, што калі аўтамабілі і грузавікі вырабляюцца на заводах у ЗША, то ПОШЛІН НЕ БУДЗЕ», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Трамп таксама заявіў, што ў ЗША ў бліжэйшы час адкрыецца шмат аўтамабільных заводаў, у якія будзе інвеставана больш за 100 млрд долараў.