Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
14 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі тэлефонную размову.
«Даволі змястоўная размова пра ўсё — ад віншавання з днём нараджэння да дыпламатыі і вайны/міру», — расказаў дарадца Зяленскага па камунікацыі Дзмітрый Літвін, піша «Еўрапейская праўда».
Паводле слоў Літвіна, гутарка доўжылася каля 30–35 хвілін.