Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што кампанія супраць Ірана ідзе добра. Паводле яго слоў, перамога ўжо практычна здабыта, пытанне толькі ў тым, калі спыніцца. Пра гэта ён заявіў журналістам падчас прэс-падыходу на базе Эндрус.
“Я думаю, у нас усё ідзе добра. Галоўнае — мы павінны перамагчы, перамагчы хутка, але перамагчы.
І ёсць шмат людзей, я проста гляджу навіны, большасць кажуць, што перамога ўжо здабыта. Пытанне толькі ў тым, калі… калі мы спынімся? Мы не хочам, каб гэта аднавілася, і ў ідэале хацелі б бачыць там чалавека, які ведае, што робіць. Іншымі словамі, ён мог бы пабудаваць краіну”, — сказаў ён.
Трамп адзначыў, што ЗША маглі б нанесці ўдары, якія пазбавілі б Іран магчымасці для аднаўлення. Паводле яго слоў, электрагенерацыю краіны можна разбурыць за адну гадзіну, а на яе аднаўленне спатрэбіцца 25 гадоў.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што цяпер увага будзе нададзена Армузскаму праліву.
“Вы бачыце, што адбываецца. Яны практычна на мяжы. Гэта не азначае, што мы збіраемся неадкладна пакласці гэтаму канец, але ў іх няма флоту. У іх няма ваенна-паветраных сіл. У іх няма супрацьпаветранай абароны, нічога. У іх няма сістэм кантролю. Мы проста свабодна перамяшчаемся над гэтай краінай. І цяпер мы будзем вельмі пільна сачыць за пралівам. Праліў знаходзіцца ў выдатным стане. Мы знішчылі ўсе іх караблі. У іх ёсць нейкія ракеты, але не вельмі шмат”, — сказаў ён.
Трамп таксама паабяцаў, што ЗША выканаюць абавязацельствы па вызваленні з запасаў 172 млн барэляў нафты ў найбліжэйшы час. Учора Міжнароднае энергетычнае агенцтва абвясціла, што яго ўдзельнікі выведуць на рынак 400 млн барэляў са сваіх запасаў, каб стрымаць рост цэн. Пасля гэтага Іран атакаваў два танкеры ў іракскіх водах, што дало новы імпульс для росту каціровак, якія сёння раніцай зноў перавысілі 100 долараў за барэль.