Дональд Трамп. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра дасягненне дамоўленасці паміж Расіяй і Украінай аб спыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, энергетычнае перамір’е ўступае ў сілу неадкладна.
«З гэтага моманту ў вайне паміж Расіяй і Украінай дзейнічае ЭНЕРГЕТЫЧНАЕ ПЕРАМІР’Е. бва бакі далі на гэта згоду. Не парушайце яго!» – напісаў амерыканскі лідар у сацыяльнай сетцы Truth Social.