Reform.news

Трамп абвясціў пра энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай

Рэдакцыя Reform.news · 11 кастрычніка 2026, 17:21

https://reform.news/be/tramp-abvjasci-pra-jenergetychnae-peramir-e-pamizh-rasijaj-i-ukrainaj/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра дасягненне дамоўленасці паміж Расіяй і Украінай аб спыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, энергетычнае перамір’е ўступае ў сілу неадкладна.

«З гэтага моманту ў вайне паміж Расіяй і Украінай дзейнічае ЭНЕРГЕТЫЧНАЕ ПЕРАМІР’Е. бва бакі далі на гэта згоду. Не парушайце яго!» – напісаў амерыканскі лідар у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Рэклама

Пакінуць адказ