Трактарыст загінуў падчас рамонту пагрузчыка ў Салігорскім раёне

Трактарыст загінуў падчас рамонту пагрузчыка ў Салігорскім раёне. Як паведамілі ў СК, здарэнне адбылося 9 лютага.

41-гадовы работнік сельскагаспадарчага прадпрыемства займаўся рамонтам трактара. Ён вырашыў дапамагчы калегу, які мяняў гідраўлічны шланг пагрузчыка «Амкадор».

Падчас работ адбылася разгерметызацыя гідраўлічнай сістэмы, у выніку чаго коўш сарваўся і ўпаў. Мужчыну заціснула паміж стралой і мостам пагрузчыка. Ён памёр да прыезду медыкаў.

Па факце смерці работніка праводзіцца праверка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!