Фото: УВД Могилевского облисполкома
Сёння ў Глускім раёне адбылося ДТЗ з удзелам трактара і маршруткі.
Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, 45-гадовы кіроўца трактара “Беларус” не саступіў на скрыжаванні дарогу мікрааўтобусу Volkswagen Crafter, у выніку чаго адбылося сутыкненне.
У момант ДТЗ у маршрутцы знаходзіліся 10 чалавек. Ніхто не пацярпеў.