Традыцыйная святочная прэм’ера: Зміцер Вайцюшкевіч запісаў «Калядны вальс» на словы Уладзіміра Някляева

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў калядны вальс на словы Уладзіміра Някляева, а мастачка Аляксандра Канафальская стварыла рамантычныя малюнкі у тэхніцы sand art, то-бок з дапамогай пяску. Кліп пра каханне і  залатое святло ў нябёсах глядзець і слухаць можна тут.

«Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы,

На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,

І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,

Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы».

«Вялікі дзякуй за такі цудоўны падарунак! Такая сьветлая і прыгожая песьня… Са Сьвятам усіх добрых людзей – Хрыстос нарадзіўся!», – пішуць у каментарах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!