TikTok загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава прызналі «экстрэмісцкім»

Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго ўключылі Instagram-акаўнт журналіста Дзяніса Дудзінскага («denis_doudinski») і TikTok «alx_lazarau», які належаў загінуламу беларускаму добраахвотніку Аляксею Лазараву, які ваяваў за Украіну. Адпаведныя рашэнні 21 кастрычніка прынялі суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і суд Магілёўскага раёна.

Таксама ў пералік унеслі:

  • Facebook-акаўнты «Aleksei Isakov», «Aliaksandr Khomchanka»;
  • супольнасць ВКонтакте «Янаўская Хваля (Iванава-Беларусь)»;
  • TikTok-акаўнт «kiss_batman».

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.