Reform.news

Супраць святара Аляксандра Кухты распачалі крымінальную справу

Рэдакцыя Reform.news · 2 студзеня 2026, 10:33

https://reform.news/be/suprac-svjatara-aljaksandra-kuhty-raspachali-kryminalnuju-spravu/

У дачыненні да святара Аляксандра Кухты ў Беларусі распачата крымінальная справа. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра арт. 361-4 КК РБ — «вярбоўка або іншае ўцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць» трэціх асоб. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Святар БПЦ Аляксандр Кухта быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за пераследу ўладаў у Літву і перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопаля. Раней стала вядома, што Кухта займаецца персанальнымі зборамі ў BYSOL.

Рэклама

Пакінуць адказ