Старонку Ціханоўскай у Threads унеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго ўнесена старонка Святланы Ціханоўскай у Threads. Апошнім часам гэтая сацсетка, якая набірае папулярнасць, карыстаецца павышанай увагай з боку сілавікоў.

Таксама ў спіс унеслі:

  • старонкі ў Facebook «People’s Embassy of Belarus in Slovenia», «Народное посольство Беларуси в Черногории», «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich»;
  • старонку «Вконтакте» «АНТИФА-БЕЛАРУСЬ»;
  • акаўнты ў TikTok «POLITICNEWS», «zianon_pazniak_cytaty_»;
  • Telegram-каналы, чаты і боты «INFO – Беларусы в Лодзи | Беларусы ў Лодзі», «INFO – Лодзь – Вольнае сэрца LODZ -Volnaje Serca | Беларусы i Украïнці», «Беларусы Лодзи – чат Польша / Belarusy Lodz POLAND», «Volnaje Serca бот для связи с администрацией», «Революция»;
  • відэа «Союз Тихановской и Зеленского угрожает Лукашенко»;
  • старонку ў Instagram «Naviny Future»;
  • сацыяльныя сеткі блогера Паўла Спірына.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі, а таксама іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!