Надежда Николаюк. Фото: https://t.me/Koord_shtab
Праваабаронцы даведалiся iмёны яшчэ пяцi грамадзян Украiны, вызваленых 22 лiстапада. Гэта Сяргей Кузьмiч, Аляксандр Крывiч, Надзея Нiкалаюк, Касьян Кулiкоўскi i Святлана Мiронава, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Надзею Нiкалаюк затрымалі пасля анкааперацыі, калі яна прыйшла да лекара ў паліклініку.
«Яе затрымалі супрацоўнікі КДБ у Брэсце амаль адразу пасля аперацыі па выдаленні лімфомы пад пахай. Яна яшчэ прасіла ў лекара зялёнку і мазала гэтыя швы. Яна прайшла першы курс хіміятэрапіі, і яе схапілі кдбшнікі проста ў паліклініцы, куды яна прыйшла да лекара. Ёй літаральна перапынілі курс хіміятэрапіі. Яны ёй яшчэ казалі: “Вы з вашым дыягназам дакладна жывой не выйдзеце”. Яе цягалі на допыты кожны дзень, фактычна пазбаўляючы харчавання», — распавяла праваабаронцам былая арыштантка Акрэсціна.
Нiкалаюк трымалі ў дэпартацыйнай камеры на Акрэсціна 57 сутак, у снежні 2024 года яе перавялі ў СІЗА КДБ і адтуль вазілі на хіміятэрапію. Жанчыну абвінавачвалі ў «агентурнай дзейнасці» — нібыта яна перадавала даныя ва Украіну. Нікалаюк жыла ў Беларусі 20 гадоў з відам на жыхарства, працавала ў «Берасцейскім пекары».
Нагадаем, 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, іх перадалі ўкраінскаму боку. Сярод вызваленых былі стваральнік канала «Беларусь за МКАДам» Аляксандр Катовіч, 18-гадовая Марыя Місюк, Міхаіл Сталярчук, Лідзія Грук, Анастасія Кашчына.