Артем Брухан. Фото: t.me/rada_vision
Спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання пераабраны Арцём Брухан. За паплечніка Паўла Латушкі прагаласавалі 92% дэлегатаў. На пасаду спікера прэтэндавалі два кандыдаты: Арцём Брухан («Кааліцыя Латушкі і рух «За Свабоду») і Андрэй Колас («Ваш голас»). За Брухана прагаласавалі 62 дэлегаты, за Коласа — 4, уключаючы самога кандыдата і траіх яго паплечнікаў па фракцыі.
Як паведамілі ў прэс-службе КР, галасаванне прайшло пры кворуме 66 з 80 дэлегатаў. Па фракцыях вынікі размеркаваліся наступным чынам: «Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду» — 31 з 34, «Еўрапейскі выбар» — 8 з 11, «Наступ» — 7 з 8, Аб’яднаная грамадзянская платформа — 0 з 6, «Хопіць баяцца!» — 5 з 5, «Ваш голас» — 4 з 4, Блок беларускіх палітвязняў «Беларусы дзеяння» — 3 з 4, Рух «Воля» — 8 з 8.